Настольная гульня “Падарожжа па краіне электронікі”

Настолка "Падарожжа па краіне электронікі"

Настолка для дзяцей "Падарожжа па краіне электронікі" створана ў межах сумеснага праекта Цэнтра экалагічных рашэнняў і Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, які накіраваны на стварэнне сістэмы збору небяспечных электронных адыходаў (батарэйкі, бытавая тэхніка, электроніка, ртутныя лямпачкі) ад насельніцтва трох рэгіёнаў Беларусі — Браслава і Браслаўскага раёнаў, Бабруйска і Жодзіна.

Гульня "Падарожжа па краіне электронікі"

Адна з частак праекту — інфармацыйная работа з насельніцтвам пра неабходнасць правільна ўтылізаваць старую тэхніку і электроніку, тлумачэнне, чаму нельга выкідаць гэтыя тавары з агульным смеццем (як гэта ўплывае на здароўе), як правільна спажываць, каб мінімізаваць шкодны эфект на здароўе людзей і прыроду. Мэтавай аўдыторыяй для гульні былі абраныя школьнікі, бо:

  • Гульня "Падарожжа па краіне электронікі"У малых гарадах і раёнах Беларусі амаль што адсутнічаюць грамадскія актывісты і незалежныя грамадскія арганізацыі, лідары меркаванняў. Звычайна школьнікі — гэта самая актыўная частка насельніцтва, якім яшчэ не ўсё роўна. Таму адна з буйных частак інфармацыйнай кампаніі праекта накіраваная на школьнікаў, якія ў працэсе таксама задзейнічаюць сваіх бацькоў.
  • Вельмі важна ў дзіцячым ўзросце закласці добрыя ідэі, павышаць свядомасць з ранніх гадоў.

Гульні былі перададзены ў школы вышэй названых раёнаў (прыкладна па 100 штук на раён). З выкарыстаннем гульні Цэнтр экалагічных рашэнняў правёў каля дзесяці школьных фестываляў, дзе ў тым ліку праводзіліся спаборніцтвы па гульні сярод малодшых школьнікаў. Таксама гульня была прадстаўленая на Рэспубліканскім фестывалі экалагічных праектаў у Тураве 1 мая 2015; на творчым фестывалі "Зялёны ўікенд" 6-7 чэрвеня ў «Галереі Ў».

Замоўца: Цэнтр экалагічных рашэнняў.

Ідэя і распрацоўка: Таццяна Кузняцова, Кацярына Еўсюкова, Анатоль Калач, Воля Бераснева.

Малюнкі і мастацкае афармленне: Воля Бераснева.

Спампаваць файлы гульні можна на сайце Ecoidea.by, самастойна раздрукаваць поле і гуляць.

comments powered by HyperComments